У Кіеве пройдзе адразу дзве акцыі ў падтрымку Беларусі

20.07.2012

20 ліпеня акцыі пройдуць каля беларускай амбасады па вуліцы  Кацубінскага 3. Спачатку а 12.00 па ўкраінскім часе пройдзе акцыя “Слова ёсць, свабода- няма”. Яна  будзе накіравана супраць  падаўлення свабоды слова ў Беларусі і затрымання актывістаў антыядзернай кампаніі Андрэя Ажароўскага, Таццяны Новікавай ды іншых.

А 19.00 каля амбасады акцыю ў падтрымку Дзмітрыя Дашкевіча правядзе Беларускі цэнтр ва  Украіне. Як вядома 20 ліпеня лідэру “Маладога Фронту” спаўняецца 31 год. 18 ліпеня стала вядома пра новую крымінальную справу супраць Дашкевіча “за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі”.

Лідару “Маладога фронту” пагражае яшчэ адзін год зняволення.

Дашкевіч знаходзіцца за кратамі ад снежня 2010 года. У сакавіку 2011-га яго асудзілі на два гады пазбаўлення волі калоніі агульнага рэжыму, нібыта, за збіццё дваіх мінчукоў. Пакаранне палітык адбывае ў глыбоцкай калоніі.

Коментування: коментарів