У Львове прайшлі ўрачыстасці да гадавіны Слуцкага збройнага чыну (фота + дадалося відэа)

28.11.2011

Арганізаваны яны былі Беларускім цэнтрам ва Украіне. Зранку 27 лістапада беларусы памаліліся ў львоўскім храме за людзей, што  адстойвалі і адстойваюць незалежнасць Беларусі.

Пазней адбылося ўскладанне кветак да магілы Шымона Шыдлоўскага – шляхціча з Віцебска і ўдзельніка паўстання 1830-1831 гадоў супраць Расійскай імперыі.

Таксама ў межах урачыстасцяў прайшоў круглы стол, дзе гаварылася пра гістарычнае значэнне падзеяў 1920 году і канцэрт беларускага барда Андрэя Мельнікава на плошчы “Рынак”.

А 16.00 беларусы і ўкраінцы правялі мітынг каля помніка Тараса Шаўчэнка. Адтуль людзі накіраваліся да помніка лідара Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры, каля якога таксама прайшоў невялікі мітынг.

Нагадаем, што Слуцкім збройным чынам называюць спробу ўзброенай абароны незалежнасці Беларусі ў раёне Слуцка ў лістападзе і снежні 1920 года.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів