У Мінску затрымалі ўкраінскіх міліцыянераў

28.05.2011

28 траўня каля 12 гадзін па мясцовым часе ў Сядзібе “Беларускага Народнага Фронту” (праспект Машэрава,8) мусіў адбыцца круглы стол на тэму рэфармавання Міністэрства ўнутраных справаў.

Аднак, правядзенню мерапрыемства перашкодзілі якраз супрацоўнікі міліцыі. Дзверы на Ўправу былі адчыненыя, таму туды ўвайшоў участковы і яшчэ два міліцыянты. Участковы адзначыў, што праводзіцца праверка па факце знаходжання замежных грамадзян.

У выніку ў Савецкі РУУС былі дастаўленыя трое грамадзян Украіны, адна расіянка, а таксама беларусы, у якіх не было пашпартоў. Сярод іх старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак, былы міністр працы Аляксандр Сасноў, а таксама журналістка Вольга Ісакава.

Вядома, што затрыманыя дзейсныя палкоўнікі ўкраінскай міліцыі Мартыненка і Палагая. Апошняя з’яўлялася выкладчыцай ва ўніверсітэце. Трэці затрыманы ўкраінец – гэта былы памочнік прэзідэнта Украіны па правах чалавека Півавараў. Таксама затрыманая расіянка Саламатава.

“Наша Ніва”

Коментування: коментарів