Украіна гатовая дапамагчы наладзіць кантакты паміж Саветам Еўропы і Беларуссю

21.06.2011

Пра гэта заявіў у Страсбургу міністр замежных спраў Украіны Канстанцін Грышчанка.

“Украіна гатова прадаставіць свае паслугі, аблегчыць кантакты з беларускімі ўладамі, і мы робім упор на такім паняцці, як спакойная дыпламатыя”, – сказаў міністр, паведамляе УНІАН.

Як адзначыў Грышчанка, і Камітэт міністраў Савета Еўропы, і Парламенцкая Асамблея лічаць важным падтрымліваць збліжэнне паміж арганізацыяй і Беларуссю на аснове выканання агульнаеўрапейскіх прынцыпаў. Пры гэтым першы крытэрый, па словах Грышчанкі, – “вызваленне асоб, кінутых за краты пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года”.

Коментування: коментарів