Украінскія футбольныя фаны вывесілі на трыбуне грамадны нацыянальны сцяг Беларусі (фота, відэа)

8.05.2011

7 траўня, на матчы ўкраінскага чэмпіянату “Карпаты” (Львоў) — “Дынама” (Кіеў), на трыбунным сектары фанатаў “Карпат” з’явіўся вялікі бел-чырвона-белы сцяг з гербам “Пагоня” і надпісам “Конанаў Алег Георгіевіч — ганаровы грамадзянін Львова”.

Такім чынам львоўскія футбольныя заўзятары хацелі падзякаваць галоўнаму трэнеру “Карпатаў”, які па нацыянальнасці з’яўляецца беларусам.

Алег Конанаў стаў трэнерам украінскага футбольнага клуба “Карпаты” у канцы траўня 2008 года. У сезоне 2009/2010 заняў з клубам пятае еўракубкавае месца ў Прэм’ер-лізе Ўкраіны і затым вывеў “Карпаты” ў групавы этап Лігі Еўропы 2010/2011. У 2011 годзе заняў трэцяе месца ў апытаннях чытачоў UA-Футбол на званне лепшага трэнера Украіны 2010 года і званне Адкрыццё 2010-га года.

Фота: http://shakhtar3000.livejournal.com/, http://www.fckarpaty.lviv.ua/

Коментування: коментарів