Украінскія і літоўскія арганізацыі беларусаў будуць супрацоўнічаць

30.09.2011

29 верасня ў Вільне адбылося падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж “Грамадзянскім і палітычным прадстаўніцтвам Беларусі” ў Літве і “Беларускім цэнтрам” ва Украіне. Дамову падпісалі кіраўнікі арганізацый Алег Мятеліца і Вячаслаў Сіўчык.

Па думках падпісантаў пагаднення, такія пляцоўкі створаныя ў розных краінах будуць спрыяць кансалідацыі беларускай нацыі у барацьбе з дыктатурай у Беларусі. Аб гэтым паведамляе прэс-служба “Грамадзянскага і палітычнага прадстаўніцтва Беларусі” ў Літве.

Бакі дамовіліся аб правядзенні сумесных акцый у Літве і Ўкраіне. 27 лістапада ў двух краінах пройдзе святкаванне Дня Слуцкага Збройнага Чыну, 19 снежня ў Літве і Ўкраіне успомняць аб  разгоне акцыі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

“Еўрарадыё”

Коментування: коментарів