Юлія Цімашэнка праз беларускае тэлебачанне пажадала беларусам здабыць свабоду

22.06.2011

Першы нацыянальны тэлеканал Беларусі звярнуўся да лідара ўкраінскай партыі “Бацькаўшчына”.

Тэлевізійшчыкі папрасілі, каб Цімашэнка павіншавала беларусаў з Днём Рэспублікі — 3 ліпеня. У адказ на гэта яна заявіла:

Юлія Цімашэнка: “Я магу пажадаць народу Беларусі, каб ён быў паўнацэнным гаспадаром на сваёй зямлі, што б іхнія правы і свабоды не толькі забяспечваліся, а сталі неад’емнай часткай. Каб яны набылі свабоду і магчымасць будаваць сваю краіну па найлепшых стандартах дэмакратычнай сусветнай супольнасці. Я спадзяюся,  што менавіта так у Беларусі і ёсць”.

Еўрарадыё

Коментування: коментарів